Віктар Маргелаў: Найбольшая пагроза нашай эканоміцы – даўгі
Менскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў правёў першае паседжанне свайго прэс-клубу. Плануецца, што сустрэчы бізнесоўцаў, дэпутатаў, чыноўнікаў і эканамістаў стануць рэгулярнымі дзеля знаходжання агульных пунктаў гледжання і пошуку рашэнняў для выхаду краіны з крызіснага стану.
У 2018 годзе на абслугоўванне і пагашэнне доўга Беларусь накіруе 3,7 мільярды даляраў, пры гэтым толькі чвэрць ад гэтай сумы плануецца закрыць за кошт падаткаў, паведаміў у сваім выступе сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў. Ён пагадзіўся з апанентамі наконт таго, што ёсць краіны, у якіх і больш даўгоў, напрыклад, суседняя Польшча мае большую плацяжоў па крэдытах у пераліку на кожнага грамадзяніна, але структура польскай эканомікі ўжо такая, што гэта не ёсць для яе катастрофай.
— Там паспелі за гэтыя грошы пабудаваць магутную, сучасную, вытворчую базу і сёння атрымліваюць сапраўды сур’ёзныя дывідэнты. У нас гэтыя грошы накіраваныя на падтрымку прамысловасці і калі б не было гэтых уліванняў, дык у прынцыпе нашай прамысловасці ўжо не было б. І гэтая стартавая умова надзвычай абцяжарвае. Сёння мы маем вялізны бюджэту, якія цяжка скараціць праз знешнія даўгі і ў той жа момант у нас стаіць вялізная задача мадэрнізацыі краіны.
У лік найбольшых пагроз для беларускай эканомікі, паводле экспертаў, увайшлі таксама састарэласць беларускай прамысловасці і залежнасць ад крызіснай Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя