Visa прыступіла да выканання санкцый



Visa прыступіла да выканання санкцый. Пра гэта гаворыцца ў заяве плацежнай сістэмы.

„Visa прымае аператыўныя меры для забеспячэння выканання санкцый, якія ўжо уведзены, і гатова выконваць дадатковыя санкцыі, якія могуць быць ужытыя”, – заявілі ў кампаніі.

Таксама Visa Foundation выдзеліць 2 млн даляраў Фонду ЮНІСЕФ для падтрымкі гуманітарнай дапамогі народу Украіны. Кампанія таксама паабяцала падвоіць ахвяраванні супрацоўнікаў у фонды рэагавання ва Украіне ЮНІСЕФ і Чырвонага Крыжа.

Раней аб выкананні санкцый у дачыненні да расейскіх банкаў заявіла Mastercard.