Віталь Воўк: Заработная плата на канец 2017 года павінна дасягнуць $500



Кіраўнікі прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці да канца лютага павінны падрыхтаваць планы па вывядзенні заработнай платы на ўзровень $500. Такое даручэнне даў міністр прамысловасці Віталь Воўк на падагульняючай калегіі ведамства.

„Заработная плата на канец 2017 года павінна дасягнуць $500. Прадпрыемствам неабходна падрыхтаваць планы па выхадзе зарплаты на $500 і да канца лютага прадставіць іх у міністэрства”, – адзначыў Віталь Воўк.

Таксама, паводле яго слоў, неабходна пад персанальную адказнасць забяспечыць выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў па зацверджаных бізнес-планах сацыяльна-эканамічнага развіцця ў кожным перыядзе справаздачнасці года.

Віталь Воўк канстатаваў, што кіраўнікамі прадпрыемстваў распрацаваны і абаронены ў Мінпраме стратэгіі развіцця на 2016-2020 гады і ў перспектыве да 2030 года. „Першы год рэалізацыі стратэгій – 2016-ы – паказаў, што большасць іх не выконвае. Але ніхто не адкарэкціраваў і не ўнёс змяненні ў стратэгіі. Неабходна іх перагледзець з улікам вынікаў работы ў 2016 годзе з мэтай дасягнення запланаваных канчатковых вынікаў да 2020 года”, – падкрэсліў міністр.

belta.by