Вітаўтас Юшчус: Там дзе манаполія – пачынаецца застой



Загадчык кафедры эканомікі Клайпедскага ўніверсітэта Вітаўтас Юшчус распавядае пра тое, чым сёння літоўская эканоміка адрозніваецца ад беларускай.

juscius

Вітаўтас Юшчус: Беларусь і Літва ужо больш за 20 гадоў ідуць рознымі шляхамі развіцця сваіх эканомік. І гэтыя шляхі – супрацьлеглыя. Перш-наперш трэба сказаць, што ў Літве была праведзена прыватызацыя эканомікі і зараз, па маёй інфармацыі, дзесьці 70 і больш адсоткаў уласнасці ў краіне складае прыватны сектар. А грамадскі сектар (ці дзяржаўная ўласнасць) не дасягаюць і адной трэці ў эканоміцы. Можа быць, чвэрць – не больш. Рыначная эканоміка, на рэйкі якой Літва стала стала больш за 20 гадоў таму, мае свае перавагі. Перш-наперш, што датычыцца эканомікі, прадпрыемстваў, задавальненні спажывецкіх патрабаванняў насельніцтва. Рынак у гэтым плане больш эфектыўны. А грамадскі і дзяржаўныя сектары эканомікі прадстаўлены ў тых абласцях, дзе рынак, скажам так, не зусім спраўляецца. Тыя ж галіны адукацыі, здравааховы даюць у гэтым накірунку пэўны бой, але, калі яны і даціруюцца дзяржавай, то гэта рэдкія выпадкі.

РР: За кошт чаго тады яны жывуць?

Вітаўтас Юшчус: Самі шукаюць шляхі падвышэння эфектыўнасці дзейнасці. І адзін са шляхоў – супрацоўніцтва прыватнага і дзяржаўнага сектара. У Літве не вынайшлі нічога суперновага, а проста выкарыстоўваюць вопыт асобных еўрапейскіх краін. У першую чаргу – Вялікабрытаніі, часткова – скандынаўскіх краін, дзе ажыццяўляюцца праекты, грамадскія паслугі і інфраструктура паляпшаюцца, прыцягваючы прыватны сектар. У такім выпадку падвышаецца эфектыўнасць самога дзяржаўнага сектара. Але ёсць і такія вобласці, дзе прыватны сектар не паўсюль могуць дапусціць у сілу стратэгічнага значэння аб’ектаў. Гэта што датычыцца зямлі, марскіх партоў і гэдак далей. Але ў галіне тавараў і паслугаў прыватнікі спраўляюцца куды лепш. Больш за тое – у Літве ў апошні час становіцца вельмі актуальным і, калі хочаце, модным запрашаць у структуры кіравання на дзяржаўныя прадпрыемствы людзей з прыватнага сектара. Каб яны прывілі сваю практыку і свой стыль кіравання “дзяржаўнікам”. Там дзе манаполія – пачынаецца застой. А канкурэнцыя дае дадатковыя матывы рухацца наперад.

РР: Гэта праўда, што нават у муніцыпальныя ведамствы Літвы ўжо прыходзяць рынкавыя механізмы?

Вітаўтас Юшчус: Так. Здаецца, з мінулага году фінансавыя справаздачы там больш падобныя на тыя, што існуюць у прыватным сектары для звычайных прадпрыемстваў. Адным словам, там дзе рынак, працуецца лепш. Дзяржава ўзважвае рыначныя механізмы, накіроўвае іх, але не лезе ў тыя працэсы, якія не знаходзяццы ў сферы яе дзейнасці.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя