Віцэ-прэм’ер Ляшэнка: 77 цэнтаў – справядлівая цана за літр АІ-92
Пры сённяшнім кошце нафты 72 долары за бараль справядлівая цана за літр бензіну АІ-92 — 77 цэнтаў, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка 6 лістапада падчас наведвання новай вытворчасці азотнай кіслаты ў ААТ „Гродна Азот”, паведамляе прэс-служба ўрада.
Адказваючы на пытанне журналістаў пра паліва, якое, дабаўляючы ў цане па капейцы, падаражэла ў жніўні—кастрычніку на 12 капеек, Ляшэнка сказаў: „У доларавым эквіваленце падаражанне склала адзін цэнт. Пры сённяшнім кошце бараля ў 72 долары справядлівая цана за літр АІ-92 — 77 цэнтаў. Калі бараль будзе стабільны, падвышэнне цаны на паліва на адну капейку будзе працягнутае”.