Беларусі хапае грошай?
Як заявіў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі пасля свайго выступу на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Менску, перамовы з Міжнародным валютным фондам зараз не маюць на мэце атрыманне крэдыту нашай краінай. Супраца з МВФ патрэбна, хутчэй, для аўдыту, для пацверджання фондам правільнасці і стабільнасці эканамічнага курсу краіны.
– Няма мэты атрымання грошай. Грошы — гэта не самае галоўнае. Па вялікім рахунку, у Беларусі няма зараз неабходнасці ў нейкім экстранным фінансаванні. У прынцыпе, у нас збалансаваная сітуацыя, мы даволі дакладна выконваем свае забавязанні. Нам не патрэбны дадатковыя грошы.
Зараз знешні і ўнутраны дзяржаўны доўг Беларусі складае 40% ад валавага ўнутранага прадукта, у найбліжэйшыя гады, як прагназуе беларускі ўрад, гэты паказчык будзе знаходзіцца на ўзроўн і 43%.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
