Віялета Панасевіч: Эміграцыя з Беларусі дрэнна ўплывае на эканоміку, і гэта будзе працягвацца



Актуальныя вынікі даследавання хатніх гаспадарак у Беларусі прадставіў Даследчы цэнтр у галіне эканамічных даследаванняў  BEROC.

Нягледзячы на палітычны крызіс і вайну, напрыканцы 2022 года беларускія хатнія гаспадаркі былі трэцімі па аптымізме ў Еўропе пасля Літвы і Чарнагорыі. Кажа экспертка BEROC Віялета Панасевіч:

-Калі мы запытваем у рэспандэнтаў пра краіну, то вось тут адчуванне не вельмі аптымістычнае. Каля 50 – 60% кажуць, што эканамічная сітуацыя пагоршылася. Ніякіх добрых прагнозаў няма. А калі мы запытаем пра матэрыяльнае становішча сям’і, як яно змянілася, ці якое яно будзе праз год, тут людзі крыху больш аптымістычныя, ці думаюць, што нічога не зменіцца. Пра эміграцыю – што гэта моцна паўплывала і што гэта вельмі дрэнна, што людзі з’язджаюць. На рынку працы ўсё, як і было. З даходамі прыкладна ўсё як і было раней. Нават крыху лепш.

Падчас апытання 79,7% рэспандэнтаў заявілі, што не плануюць з’язджаць.  Аднак 9,3% заявілі, што дакладна з’едуць. Па агульных звестках, пасля падзей 2020 года ў Беларусі з краіны  з’ехала каля 200 000 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: BEROC