Віза ў Польшчу: умовы атрымання



Эканамічны эксперт нашага радыё Дарыюш Данілюк удакладняе для чытачоў сайту пры якіх умовах можна атрымаць візу ў Польшчу і звяртае ўвагу на асаблівасці яе атрымання.

Віза ў Польшчу:

Пералік дакументаў, якія павінны быць прадстаўлены грамадзянінам Беларусі ў польскім консульстве.

Польскія консульствы ў Менску, Берасці і Гародні  ў 2012 годзе выдалі беларусам рэкордную колькасць візаў – 350 тысяч, з якіх 300 тысяч – шэнгенскія візы. МЗС спрабуе выдаваць як мага болей віз, але справа ўскладняецца з-за малой колькасці консулаў – неаднаразовыя заклікі да беларускіх уладаў пра павялічэнне колькасці консулаў, на жаль, не прынеслі выніку.

Акрамя таго, каля 1,1 мільёна чалавек у Беларусі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях атрымае больш шырокія магчымасці для перасоўвання і знаходжання на памежнай тэрыторыі, калі будзе цалкам рэалізавана пагадненне пра малы памежны руху (MPR) паміж Польшчай і Беларуссю. Польскі бок завяршыў ратыфікацыю пагаднення ў 2010 годзе, калі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў дакумент, але беларускі бок дагэтуль не выканаў сваю частку пагаднення.

На якіх умовах функцыянуе візавы рэжым у Польшчы?Якія дакументы неабходны  беларускім грамадзянам, каб атрымаць польскую візу?

Тыпы віз

Польшча знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне, у межах якой адбываецца свабоднае перамяшчэнне людзей і тавараў.

Шэнгенская віза C

Калі вы маеце намер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і краін Шэнгена (у адной або некалькіх паездках) цягам 90 дзён у шасцімесяцавы тэрмін (вылічваецца з даты першага ўезду) або перамяшчацца па тэрыторыі Шэнгенскай зоны транзітам (цягніком, аўтамабілем, самалётам), то трэба падаваць на Шэнгенскую візу тыпу C

Шэнгенская віза з абмежаваным тэрытарыяльным дзеяннем (С толькі для Польшчы) дае права на знаходжанне толькі ў дзяржаве, на якой яна дзейсная.

Нацыянальная віза D

Калі вы маеце намер застацца на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку (у час адной паездкі або некалькіх) больш за 90 дзён цягам шасцімесяцавага тэрміна (вылічваецца з даты першага ўезду) вы павінны падаць заяву на атрыманне нацыянальнай візы D.

Нацыянальная віза D дазваляе прысутнічаць:

– На тэрыторыі Польшчы на час знаходжання і працягласці, для якіх яна было выдадзена

– дадаткова таксама дазваляе перамяшчацца па тэрыторыі зоны Шэнген да 3 месяцаў у паўгадавым тэрміне.

Дакументы, патрэбныя для атрымання шэнгенскай візы C:

1) пашпарт:

– тэрмін дзеяння не менш трох месяцаў пасля запланаванага ад’езду з Польшчы/ Шэнгенскай зоны;

– мусіць мець не менш за дзве чыстыя старонкі;

– не старэйшы за 10 год ад даты выдання.

2) Запоўненая і падпісаная візавая анкета

3) Біяметрычны здымак

4) Візавы збор

5) Медыцынская страхоўка памерам не менш за 30 тысяч еўра, якая дзейсная  на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскай зоны.

6) дадатковыя  дакументы, якія пацвярджаюць:

– мэту ўезду;

– наяўнасць месца размяшчэння;

– сродкі да існавання для ўезду, знаходжання і выезду з тэрыторыі ўсяго Шэнгена альбо Польшчы;

– гатовасць пакінуць тэрыторыю Шэнгенскай зоны па заканчэнні тэрміну дзеяння візы.

Дакументы , неабходныя для атрымання нацыянальнай візы D:

1) Пашпарт:

– тэрмін дзеяння не менш трох месяцаў пасля запланаванага выезду з Польшчы/ Шэнгенскай зоны;

– мусіць мець не менш за дзве чыстыя старонкі

– не старэйшы за 10 год ад даты выдання.

2) Запоўненая і падпісаная візавая анкета

3) Біяметрычны здымак

4) Візавы збор

5) Медыцынская страхоўка

6) дадатковыя  дакументы, якія пацвярджаюць:

– мэту ўезду;

– наяўнасць сродкаў да існавання для ўезду, знаходжання і выезду з тэрыторыі Польшчы;

– патрэбу знаходжання на тэрыторыі Польшчы больш за 90 дзён цягам 6 месяцаў.

Ці можна падаць заяву он-лайн?

Не. Анкеты для падачы на візу знаходзяцца на сайце Консульскага дэпартамента, тым не менш, падаваць іх трэба толькі асабіста ў консульскай установе.

Дзе і калі я можна падаць дакументы?

Заяву можна падаць у  бліжэйшым консульстве Польшчы. Перш чым падаваць дакументы, трэба  зарэгістравацца ў сістэме для сустрэчы з консулам.

Памятайце, што польскія консульствы ў Беларусі:

1) Не адказваюць на лісты, атрыманыя праз электронную пошту, якія не адпавядаюць патрабаванням арт. 63 пар. 2 Закона ад 1960/06/14 Адміністрацыйна-працэсуальнага кодэксу (Заканадаўчы веснік 2000 г. № 98, арт. 1071 з папраўкамі) . Перапіска павінна ўключаць імя, прозвішча і адрас асобы ( паштовы індэкс, горад, вуліца, нумар дому);

2) не адказваюць на пытанні, адказ на якія можна знайсці на сайце консульства;

3) не здзяйсняюць тэхнічную падтрымку пры рэгістрацыі анкет;

4) не адмяняюць, не адпраўляюць або прымаюць анкеты  па электроннай пошце;

5 не з’яўляюцца пасярэднікамі перадачы дакументаў.

Да гэтага можна дадаць, што кансулат сумна вядомы з свайго не адказвання на тэлефанаванні. Бо перапынак доўжыцца “ад рана да вечара” і ўсе “маюць альбо выходны альбо п’юць каву”.

Беларускае Радыё Рацыя