Вольга Карач: Лукашэнка бярэ крэдыты, якія не яму вяртаць



У Маскве адбылася міжнародная канферэнцыя «БелаРускі дыялог». Мадэратарам у кожнай секцыі выступіў палітолаг Андрэй Суздальцаў. У рамках мерапрыемства праведзены аналіз, заслуханы даклады эканамістаў аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы і перспектывах эканамічных рэформаў. Сярод запрошаных была старшыня арганізацыі “Наш дом” Вольга Карач.

– Вельмі цікава, дарэчы, выступаў намеснік міністра фінансаў Расеі, ён сказаў такую вельмі цікавую фразу пра тое, што асноўныя крэдыты, якія набраў Лукашэнка, Беларусь павінна была аддаваць у 2025 – 2029 годах. Гэта вельмі цікава, бо гэта азначае, што Лукашэнка набраў крэдыты, якія ён і не збіраецца аддаваць менавіта сам, як палітык. Ён бярэ крэдыты і ведае, што аддаваць не яму, і яму ўсё роўна што будзе ў гэты момант з краінай.

На міжнародную канферэнцыю «БелаРускі дыялог» выступіла лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, супрацоўнік Інстытута краін СНД Юрый Баранчык, беларускі ідэолаг, адзін з аўтараў сайта «Западнарус» Леў Крыштаповіч.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazeta.ru