Восем беларускіх прадпрыемстваў трапілі ў «чорны спіс» Рассельгаснагляду
Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з трох і ўвёў рэжым узмоцненага кантролю прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў. Санкцыі набудуць моц 11 красавіка, піша БелаПАН.
Рассельгаснагляд «занепакоены выпадкамі паступлення ў Расею з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Федэрацыі, якія прынялі сістэмны характар».
Ведамства звярнулася ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з просьбай правесці расследаванне «названых выпадкаў» і прыняць меры дзеля недапушчэння паставак прадукцыі, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным патрабаванням і нормам ЕАЭС і РФ.
