Восеньскі рынак гародніны: вырасціць лягчэй, чым прадаць



За літр грыбоў ад 20 тысяч рублёў, за памідоры за кілаграм – ад 10 да 15 тысяч рублёў, за агуркі – ад 15 да 18 тысяч рублёў, часнык – ад 20 да 30 тысяч рублёў, за бульбу ад 5да 8 тысяч рублёў за кілаграм.

Такі вынік восеньскага ўраджаю на берасцейскім рынку. Акрамя таго на рынку прадстаўлена такая гародніна як баклажаны, кабачкі, перцы, радыска, а таксама зеляніна.

IMG_2371

Гандляры распавялі пра тое, што яны прадаюць і што пакупнікі з найбольшай ахвотай набываюць:

– Перцы, гуркі карыстаюцца попытам. Сліву добра бяруць.

 – Прадаем зеляніну, памідоры – тое, што самі не з’ядаем.

 – Памідораў вельмі шмат у нас. Кабачкі. Справа ў тыі, што вырасціць лягчэй, ямы прадаць. І ў садах шмат ўсяго – і груша, і яблыкі і слівы.

Апытаныя берасцейцы скардзяцца, што ў параўнанні з мінулым годам цэны выраслі, аднак гарадніну прыходзіцца набываць, паколькі ці то ў саміх ураджай не ўлады, ці то зямельнага ўчастка няма.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце