Вугоршчына не падтрымае ніякіх санкцый Еўразвязу супраць Расеі, звязаных з ядзернай энергетыкай



Вугоршчына не падтрымае ніякіх санкцый ЕЗ ў дачыненні да Расеі,  ў галіне ядзернай энергетыкі, заявіў прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан.  

Віктар Орбан Фота: Reuters

Ён дадаў, што не будзе падтрымліваць санкцыі, якія могуць паглыбіць інфляцыю ў Вугоршчыне.  Ён  спаслаўся на вынікі нядаўніх нацыянальных кансультацый, у якіх 97%  вугорцаў прагаласавалі супраць санкцый (прагаласавала 1,4 мільёна венграў).

Вугорскі ўрад прымае меры, каб не дапусціць Венгрыю да вайны. Калі б ён гэтага не зрабіў, ён быў бы ў апазіцыі да волі народа, — сказаў Орбан. — Мы ад пачатку казалі, што гэта не наша вайна„.

Вугоршчына працуе з Расеяй над пашырэннем сваёй адзінай АЭС у Пакшы ў цэнтральнай частцы краіны. Гэты праект з’яўляецца адным з ключавых праектаў урада Віктара Орбана ў энергетычнай сферы. Будаўніцтва двух новых энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны было даручана «Расатаму» ў пачатку 2014 года. Чакаецца, што ўсе інвестыцыі будуць каштаваць каля 12 мільярдаў еўра, з якіх 80% складзе Кошт павінен быць пакрыты за кошт расейскага крэдыту.

Беларускае Радыё Рацыя