Вячаслаў Піліпук: У прадпрымальнікаў застаюцца пытанні



Актывіст РГА “Перспектыва” Вячаслаў Піліпук распавядае, як іх арганізацыя рыхтуецца да чарговага форуму прадпрымальнікаў.

“1 чэрвеня 2015 году заканчваецца мараторый на штрафы па сертыфікатам. Таксама летам будуць падвышаны стаўкі ПДВ. Адным словам, праблем шмат і іх неабходна вырашаць”, – паведамляецца на сайце “Перспектывы”.

Вячаслаў Піліпук: Форум неабходны як паветра, бо пытанні ў прадпрымальнікаў па-ранейшаму застаюцца. На мерапрыемстве будзем абмяркоўваць нядаўна падпісаны кіраўніком краіны ўказ, які рэгламентуе дзейнасць малога бізнеса, сертыфікацыю, бо з 1 чэрвеня пачнуцца рэйдавыя праверкі. Акрамя таго, трэба разглядзець пытанне зніжэння ставак арэнднай платы.

РР: Каго з высокіх гасцей чакаеце на мерапрыемства?

Вячаслаў Піліпук: Апоші раз на форуме было даволі шмат афіцыйных асобаў з Міністэрства гандлю, Міністэрства эканомікі, прысутнічаў начальнік упраўлення падатковай інспекцыі… А зараз пабачым, хто вырашыць адгукнуцца на нашы запрашэнні.

РР: Як зараз працуецца прадпрымальнікам, пасля выхаду указа?

Вячаслаў Піліпук: Яны працуюць на свой страх і рызыку, распрадаюць несертыфікаваныя рэшткі. Няма стабільнасці і зразумелых правілаў гульні. У дадатак да гэтага – рэзкае зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва. І ў той жа час некаторыя гандлёвыя цэнтры падвышаюсь стаўку арэнднай платы. Адным словам, малы бізнес па-ранейшаму знаходзіцца ў прыгонным стане.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН