Вяртанне Tax Free: уводзіцца камісія з кожнага чэка звыш 50 еўра



У выпадку перавышэння ліміту (50 еўра) за кожны чэк беларусам давядзецца заплаціць 3 еўра камісіі, паведамляецца на сайце Тэхнабанка.

«Камісія ўведзена з сённяшняга дня. Яе давядзецца плаціць таксама паводле аформленых раней чэкаў, выплаты паводле якіх перавышаюць 50 еўраў і будуць праводзіцца толькі пасля 27 ліпеня, – пацвердзілі tut.by у кол-цэнтры банка.

gi-22043-110753-big

Нагадаем, з 1 ліпеня мінулага года кампанія Global Blue ўжо ўводзіла камісію за вяртанне грошай паводле чэкаў Tax Free. Так, калі сума для выплаты перавышала 10 еўра, то за кожны чэк трэба было заплаціць 1 еўра. Пазней кампанія скасавала гэтую камісію, пакінула яе толькі паводле чэкаў Global Blue, аформленых у ФРГ.

Вярнуць грошы па чэках Tax Free ў Беларусі цяпер можна ў трох аддзяленнях Тэхнабанка. Адзначым, што беларусы часцей за ўсё афармляюць чэкі Tax Free менавіта праз кампанію Global Blue. Іншыя кампаніі, праз якія можна вярнуць ПДВ, – Tax Free Worldwide і Premier Tax Free – таксама бяруць камісію. Пазбегнуць выплат можна ў тым выпадку, калі рабіць пакупкі ў літоўскіх крамах, якія працуюць з кампаніяй LITOFOLIJA.

Тым часам за першае паўгоддзе Тэхнабанк выплаціў беларусам 1 мільён 393 тысячы еўра паводле чэкаў Tax Free. Гэта на 429 тысяч еўра менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Фота shoppingpl.com