Вяскоўцам дазволілі выкупляць жыллё, у якім яны жывуць
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 287 „Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці”, які стварае дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Грамадзянам прадастаўлена права набываць займаемыя імі жылыя памяшканні ў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якім гэтыя памяшканні былі перададзены пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Дакумент таксама вызваляе сельгасарганізацыі ад падаткаабкладання па аперацыях, звязаных з пераводам на адпаведныя райвыканкамы доўгу па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў або кватэр.
Паводле belta.by
Фота vgr.by