Выкінуў смецце не туды – штраф да 870 рублёў
У верасні мінулага года ўступіў у сілу тэхнічны кодэкс «Правілы абыходжання з камунальнымі адкідамі», згодна з якім за выкід смецця не ў той кантэйнер давядзецца заплаціць штраф. Праўда, яго памер не ўдакладняліся.
Нарэшце гэта ужо не таямніца: якім будзе максімальны штраф за такую правіну, распавялі ў эфіры тэлеканала СТВ, піша onliner.by.
– Тэхнічны кодэкс штрафы не ўсталёўвае, ён вызначае правілы гульні. Штрафы ўсталёўвае Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У ім, у артыкуле 16.44 вызначана, што за парушэнне патрабаванняў закона аб абыходжанні з адкідамі на фізічную асобу можа быць накладзены штраф у памеры да 30 базавых велічынь (ці або 870 рублёў). Гэта даволі прыстойны штраф, – адзначыў намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Арцём Шкрыль.
Фота: ctv.by