Вырасла пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць арганізацый Менска
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць арганізацый Менска з пачатку 2021 года вырасла на 11,4% і на 1 чэрвеня 2021 года склала 1 млрд 340,6 млн рублёў, за травень — зменшылася на 5,2%, сведчаць звесткі галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы.
Крэдыторская запазычанасць на 1 чэрвеня 2021 года склала 22 млрд 69,4 млн рублёў, або на 0,8% больш, чым на 1 студзеня 2021 года, і на 3,6% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня 2021 года.
Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку гэтага года вырасла на 14,7% да 314,4 млн рублёў, за травень — на 5,7%.
Увогуле замежная крэдыторская запазычанасць за пяць месяцаў павялічылася на 3,5% (да 5 млрд 945,2 млн), у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня — на 5,1%.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць з пачатку года зменшылася на 3,7% і на 1 чэрвеня 2021 года склала 2 млрд 260,4 млн рублёў (за май — зніжэнне на 1%).
Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за пяць месяцаў зменшылася на 10,7% да 462 млн рублёў (за май знізілася на 1,6%).
Увогуле знешняя дэбіторская запазычанасць за пяць месяцаў зменшылася на 1,1% да 6 млрд 174,2 млн рублёў, у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня — на 0,1%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 чэрвеня 2021 года склала 21 млрд 929,8 млн рублёў, або на 0,4% больш, чым на 1 студзеня 2021 года, і на 1% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня 2021 года.
Запазычанасць сталічных арганізацый па крэдытах і пазыках на 1 чэрвеня 2021 года склала 21 млрд 841,3 млн рублёў. Гэта на 4,8% менш, чым на 1 студзеня 2021 года, і на 0,3% менш за паказчык на 1 траўня 2021 года.
Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый Менска на 1 чэрвеня гэтага года склала 217,6 млн рублёў. Паводле звестак упраўлення, з пачатку года яна павялічылася на 2,4%, у параўнанні з 1 траўня 2021 года — на 0,4%.