Вырасла пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый Менска
Запазычанасць сталічных арганізацый па крэдытах і пазыках на 1 лістапада гэтага года склала 23 млрд 750,4 млн рублёў — на 27,4% больш, чым на 1 студзеня 2020 года, і на 4,3% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка 2020 года, сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска.
Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 кастрычніка склала 208,4 млн рублёў. Паводле звестак статыстыкі, з пачатку года яна вырасла на 54,2%, за верасень — на 5,1%.
Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за студзень—лістапад 2020 года вырасла на 11,8% да 277,1 млн рублёў, за верасень паменшылася на 47,5%.
У цэлым знешняя крэдыторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 6,9% (да 5 млрд 472,8 млн), за верасень знізілася на 7,7%.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася на 13,1% і на 1 лістапада 2020 года склала 1 млрд 218,8 млн рублёў, за верасень знізілася на 17,3%.
Крэдыторская запазычанасць на 1 лістапада 2020 года склала 20 млрд 775,7 млн рублёў, або на 14,8% больш, чым на 1 студзеня 2020 года, і на 3% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка 2020 года.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася на 1,7% і на 1 лістапада гэтага года склала 2 млрд 332,4 млн рублёў (за верасень знізілася на 20,6%).
Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за 10 месяцаў гэтага года паменшылася на 5,5% да 543,3 млн рублёў. За верасень яна вырасла на 1,6%.
У цэлым знешняя дэбіторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 48,3% да 7 млрд 176,1 млн рублёў, за верасень — на 20,3%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 лістапада склала 22 млрд 296,4 млн рублёў, або на 32,2% больш, чым на 1 студзеня, і на 3,9% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка 2020 года.