Вырасце адзіны падатак на арэнду сталічнага жылля
У 2015 годзе значна падвысяць адзіны падатак за здачу ў арэнду кватэр на суткі ў Менску. Для фізічных асоб падатак падвысяць на 12-15%, для індывідуальных прадпрымальнікаў – на 50-70%.
На сёння ў Менску фізічнымі асобамі здаецца ў арэнду 52 тысячы кватэр. Гэтым відам дзейнасці таксама займаецца 800 прадпрымальнікаў. У бюджэт горада пералічваецца каля 60 мільярдаў рублёў за здачу кватэр у арэнду на суткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.nur.kz