Вырастуць цэны на газ, электрычнасць і цяпло



У Беларусі з 1 верасня цэны на газ, электрычнасць і цяпло вырастуць амаль на 10%.

Тарыф на цяпло для ацяплення і гарачага водазабеспячэння вырасце з 82 тысяч за 1 Гігакалорыю да 90,5 тысячрублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў.

1 кубаметр прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў падвышаецца да 582 рублёў, паведамляе БелТА.

Паводле звестак Белстата, індэкс змены тэмпаў росту намінальнай заработнай платы склаў 9,8%. Пры гэтым праіндэксаваныя толькі  тарыфы, якія не дасягнулі 100-адсоткавага ўзроўню кампенсацыі выдаткаў. Тарыфы на вываз смецця ў асобных рэгіёнах не будуць падлягаць індэксацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота e-gorod.by