Выстава ў Полацку спецтэхнікі для ЖКГ



12 чэрвеня ў Полацку адбылася нарада па пытаннях равіцця ЖКГ, з удзелам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. З нагоды мерапрыемства на цэнтральнай гарадской плошчы Свабоды была наладжана выстава спецтэхнікі для выкарыстання ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

На выставе паказаны 21 адзінка спецтэхнікі, якая выкарыстоўваецца для вывазу смецця, упарадкавання тэрыторыі, для прац па цепла- і водазабеспячэнні, прыборкі снегу і г.д. Гэтая тэхніка вырабляецца на беларускіх прадпрыемствах, пераважна на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Цяпер толькі застаецца такой тэхніка забяспечыць жыллёва-камульныя гаспадаркі хаця б буйных гарадоў.  

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя