Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Менску зніжаецца другі месяц запар



 У студзені-сакавіку 2019 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Менску ў бягучых цэнах склаў 4 млрд 158,7 млн рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 2,2% менш за паказчык студзеня—сакавіка 2018 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У студзені 2019 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Менску вырас на 0,4% да першага месяца 2018-га, за студзень—люты — знізіўся на 0,2%.

У горназдабыўной прамысловасці ў студзені—сакавіку вытворчасць вырасла на 24,5%, у апрацоўчай — знізілася на 4,3%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — вырасла на 2,7%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 6,5%.

Па выніках 2018 года рост сталічнай прамвытворчасці склаў 5,8%.

belapan.by