Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Менску зніжаецца 6-ы месяц запар



У студзені-ліпені 2019 года прамысловая вытворчасць у Менску ў бягучых цэнах склала 9 млрд 669,2 млн рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,9% менш за паказчык студзеня-ліпеня 2018 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У студзені 2019 года прамвытворчасць у Менску вырасла на 0,4% да першага месяца 2018-га, у студзені—лютым — знізілася на 0,2%, студзені-сакавіку — на 2,2%, студзені-красавіку — на 2,3 %, студзені-траўні — на 4,3%, студзені-чэрвені — на 3,9%.

У горназдабыўной прамысловасці ў студзені-ліпені вытворчасць вырасла на 14,6%, у апрацоўчай — знізілася на 3,9%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — знізілася на 0,2%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — вырасла на 4,3%.

Па выніках 2018 года рост сталічнай прамвытворчасці склаў 5,8%.

belapan.by