Вытворчы траўматызм: сумная статыстыка
Прадпрыемствы аграпрамысловага комплекса і будаўнічай галіны з’яўляюцца самымы небяспечнымі на Гарадзеншчыне – у 2015 годзе тут зафіксавана па чатыры смяротныя выпадкі. Асноўная прычына трагедый – ігнараванне тэхнікі бяспекі і з’яўленне на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Як зазначае прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці Васіль Корабаў, яшчэ адной ітотнай прычынай з’яўляецца тэхнічны стан абсталявання:
– Абсталяванне на большасці нашых прадпрыемстваў зношана. Працоўны павінен вывучыць свае правы і абавязкі, і калі яго будуць прымушаць выконваць нейкую працу, не звязаную з ягонымі абавязкамі, трэба проста адмаўляцца ад яе.
Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, на працягу 2015 года на прадпрыемствах і ў арганізацыях Гарадзенскай вобласці загінула 10 чалавек, цяжкія траўмы атрымалі 63 працоўныя. Найбольш высокі ўзровень вытворчага траўматызму назіраецца на прадпрыемствах Лідскага і Смаргонскага раёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня