Вызначаны памер мінімальнага заробку на наступны год
У Беларусі з 1-га студзеня 2015 года месячная мінімальная заработная плата складзе 2 мільёны 100 тысячаў рублёў.
Такое рашэнне змешчана ў адпавденай пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што на пачатак гэтага года месячны мінімальны заробак складаў 1 мільён 660 тысячаў рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БЕЛТА
