Вызначаны парадак вядзення дзяржрэестра суб’ектаў натуральных манаполій
Інструкцыя аб парадку фармавання і вядзення Дзяржаўнага рэестра суб’ектаў натуральных манаполій зацверджана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 31 сакавіка 2020 года нумар 23, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з пастановай, рэестр фармуецца і вядзецца МАРГам. Гэта робіцца, каб вызначыць пералік субʼектаў натуральных манаполій, у адносінах да якіх будзе прымяняцца дзяржрэгуляванне ў адпаведнасці з законам «Аб натуральных манаполіях».
Структура рэестра складаецца з двух узроўняў – рэспубліканскага і мясцовага.
На рэспубліканскім узроўні ў рэестр уключаюцца субʼекты, дзейнасць якіх накіравана на задавальненне патрэб краіны ў цэлым, на мясцовым узроўні – субʼекты, якія забяспечваюць патрэбнасці асобнага рэгіёна.
Рэестр публікуецца на афіцыйным сайце органа рэгулявання натуральных манаполій (МАРГ).
Пастанова ўступае ў сілу з 23 мая.