XVIII беларуска-польскі эканамічны форум „Добрасуседства” (абноўлена)



У Берасці завяршаецца XVIII беларуска-польскага эканамічны форум „Добрасуседства 2014”.

Знамянальнай з’яўляецца прысутнасць на форуме намеснікаў прэм’ер-міністраў Польшчы ў Беларусі. Януш Пехацінскі й Міхаіл Русы сустракаліся з удзельнікамі форуму і прадстаўнікамі бізнеса.

Беларускія дзяржаўныя СМІ асвятляюць сёлетні форум „Добрасуседства”, у якасці нарады прадстаўнікоў дзвюх арганізацый – Еўрапейскага звязу і Еўразійскага эканамічнага саюза, у склад якога ўваходзяць Беларусь, Расея й Казахстан.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што Польшча і Беларусь пачынаюць новы раздзел пасля зменаў на пасадзе міністра замежных спраў Польшчы:

– Прыкметная гэтая падзея, бо гэта ўспрымаецца як новы імпульс менавіта Варшавы пасля змены ўрада, інтэнсіфікацыя адносін паміж двумя суседнімі краінамі. Што тычыцца Еўразвяза, то безумоўна тая роля, якую сёння Польшча грае ў Еўразвязе, гэта можна лічыць прысутнасцю і такога ўзроўню.

Падчас першага дня XVIII беларуска-польска форуму абмяркоўваліся пытанні памежнае супрацоўніцтва, у банкаўскай і энеретычнай галінах. Пра малы памежны рух бакі аднак не гавораць, адзначае Раман Якаўлеўскі:

– Напярэдадні беларускі бок, а ў адказ і польскі, прыпынілі памежны пешаходны рух. На двары кастрычнік, а напрыканцы кастрычніка Дзяды, будзе больш цяжка наведваць могілкі з абодвух бакоў.

Раман Якаўлеўскі адзначае, што цяпер назіраецца збліжэнне паміж Беларуссю і Польшчай на высокім узроўні, у палітычна-эканамічных сувязях, прычым на побытавым узроўні гэтае супрацоўніцтва абмежаванае.

* * *

Польшча мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю  ў харчовай прамысловасці і фармацэўтыцы.  Пра гэтя паведаміў намеснік міністра эканомікі Польшча Анджэй Дыха падчас Беларуска-польскага эканамічнага форуму „Добрасуседства-2014”. Паводле слоў намесніка міністра эканомікі Польшча, краіны маюць добры досвед супрацоўніцтва ў гэтых сферах, аднак пакуль абодва бакі выкарыстоўваюць патэнцыял не напоўніцу.

Сярод прыярытэтных сфер узаемадзеяння таксама вытворчасць мэблі, інфармацыйныя паслугі, міжнародныя перавозкі і турызм.

Анджэй Дыха адзначыў, што Польшча зацікаўленая ў як найбольш хуткім уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. „Паміж нашымі краінамі няма бар’ераў, мы знаходзімся ў сталым кантакце з беларускімі калегамі ў Міністэрстве эканомікі і МЗС”, – сказаў ён. Намеснік міністра эканомікі Польшча мяркуе, што ў будучыні трэба скараціць час перасячэння беларуска-польскай мяжы.

* * *

XVIII беларуска-польскі эканамічны форум „Добрасуседства” праходзіць 1-2 кастрычніка ў Берасці. Яго галоўная тэма: польска-беларуская мяжа – мяжа Еўрапейскага Звяза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Беларусь і Польшча – брама абодвух саюзаў. І наколькі хутка зможам адаптаваць умовы супрацоўніцтва, настолькі хутка пойдуць вынікі», – сказаў журналістам пасля адкрыцця форуму першы намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаслаў Рэут. Паводле ягоных слоў, задача форуму – падняць пытанні, якія перашкаджаюць развіццю ўзаемнага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным звязам і ЕЗ.

У сваю чаргу генеральны сакратар, генеральны дырэктар Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі падкрэсліў, што «Еўразвяз і Еўразійскі эканамічны саюз не канкурэнты, а партнёры. Каб садзейнічаць іх супрацоўніцтву, трэба «напружана працаваць Польшчы і Беларусі, якія знаходзяцца на іх мяжы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БЕЛТА