Як беларусы рэагуюць на падаражэнне прадуктаў?



Мука, цукар, соль, макаронныя вырабы, крупы – гэта пералік тых тавараў на якія з-за вайны ва Украіне вырас попыт. Час ад часу паліцы крам пусцеюць, што яшчэ больш стварае ажыятаж сярод грамадзян. Адказныя за гандаль чыноўнікі запэўніваюць, што ў краіне дастаткова прадуктаў, але людзі давяраюць досведу мінулых гадоў.

На думку жыхароў Пінска, перадусім нарыхтоўка празапас звязаная са страхам падаражэння:

Насамрэч людзі вырашылі, што надыходзіць нейкі складаны час.

Гэта ўсё ад людзей залежыць.

Пачуццё страху напэўна. У мяне пачуцця страху няма, таму я не скупаю нічога. Сам не ведаю з-за чаго такі ажыятаж, бо ўсё ёсць.

Экалогія хутчэй за ўсё.

Я сама здзіўляюся. Магчыма рост цэн такі рэзкі, гэта ж увогуле нонсэнс.

Трэба караць іх, каб не павышалі цэны, вось і ўсё.

На тыдні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што кантроль за ростам цэн узмоцнены, таму падаражэння знакавых тавараў не будзе. Чыноўнікі настойліва рэкамендавалі бізнесу не забывацца на сацыяльную адказнасць.

Беларускае Радыё Рацыя