Як можа адбыцца эканамічная інтэграцыя між Беларуссю і Расеяй? Тлумачыць эксперт
Менск – Масква. У якім парадку гіпатэтычна можа адбыцца эканамічная інтэграцыя між Беларуссю і Расеяй? Каментуе прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра CASE-Belarus Алесь Аляхновіч:
„Правіла канешне такое, што манітарная палітыка павінна быць ужо так скажам вішняй на торце. То бок спачатку павінны быць адаптаваныя розныя законы, не толькі законы па падаткаваму кодэксу, але і пажадана законы па працоўным кодэксе, пенсійнай сістэме, пажадана таксама прадугледзіць магчымасці фіскальных трансфертаў паміж краінамі. Бо калі ёсць адзіны эмісійны цэнтр, і ўсталёўваюцца адныя працэнтныя стаўкі на 2 краіны, то зразумела, што ў розных краінах можа быць розны гаспадарчы цыкл.”
«У такой сытуацыі немагчыма вызначыць адну працэнтную стаўку, якая будзе карыснай для абедзьвюх эканомік. Цяпер у Беларусі разганяецца інфляцыя. Вялікія дэвальвацыйныя чаканьні. Беларусы чакаюць на тое, што курс (беларускага) рубля абясцэніцца. Яны здымаюць рублёвыя дэпазыты, пераводзяць іх валюту, валюту трымаюць на руках. А ў Расеі наадварот – інфляцыя ўжо па крысе пачынае запавольвацца», – тлумачыць экспэрт.
„Улады Беларусі, на дадзены момант нелегітымныя, не аднойчы рабілі неабдуманыя рашэнні. Звычайна яна гэта рабілі без нейкага адпаведнага аналізу, прынамсі яны яго ніколі не публікавалі – якія карысці мае Беларусь ад уступленне ў Мытны саюз, Еўразійскі эканамічны саюз. Прымалася рашэнне без пытання людзей.”
Нагадаем, 1 верасьня ў Бабруйску Лукашэнка выказаўся наконт так званых «саюзных праграмаў» між Беларуссю і Расеяй: «Калі мы дамовімся канчаткова з прэзыдэнтам Расеі 9-га (верасьня), то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы іх зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце». Пасяджэньне дзяржаўнага савету мяркуецца правесці ў кастрычніку-лістападзе.
Беларускае Радыё Рацыя