Як “Паўночны паток-2” зрыкашэціць па Беларусі?
Эканаміст Леў Марголін распавёў пра тое, да чаго можа прывесці запуск Расеяй “Паўночнага патоку-2”.
Нагадаем, што Расея мае намер значна скараціць аб’ёмы транзіту газу праз Беларусь, бо да канца 2021 года плануе запусціць “Паўночны паток-2” і пачаць транзіт газа ў Еўропу праз яго.
Леў Марголін: Наступствы ад запуска “Паўночнага патоку-2” для Беларусі, безумоўна, будуць, але пакуль немагчыма сказаць пра іх маштаб.
Той аб’ём газа, які ідзе з Расеі ў Заходнюю Еўропу, пасля запуска новага трубапровада не павялічыцца. Гэта значыць, каб задзейнічаць “Паўночны паток-2” (а гэта найбольш зручны для Расеі маршрут), трэба недзе зменшыць транзіт газа.
Калі ўлічыць, што з Украінай заключаны кантракт па прынцыпе “качай або плаці”, то зразумела, што змяншаць украінскі транзіт Расеі не мае сэнсу. Бо ў любым выпадку давядзецца заплаціць. Таму застаецца толькі варыянт змяншэння транзіта праз беларускі маршрут.
РР: Але ж транзітам газа праз Беларусь займаецца расейскае прадпрыемства. Яно і будзе несці страты…
Леў Марголін: Так, але ж гэтае самае прадпрыемства адно з асноўных падаткаплацельшчыкаў у Беларусі. Менш будзе пракачвацца газу – менш і падаткаў будзе паступаць у бюджэт.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя