Як працоўным мігрантам сплаціць падаткі?



У Берасці гутарылі аб магчымасцях выплаты падаткаў людзьмі, якія працуюць па-за межамі Беларусі. Сустрэча на такую тэму з удзелам экспертаў прайшла на офісе арганізацыі ’’Клуб дзелавых жанчын’’.

Асаблівую актуальнасць пытанне падаткаў набывае ў сувязі з павелічэннем колькасці працоўнай міграцыі.

Пераважна беларускія грамадзяне з’язджаюць на заробкі ў такія краіны-суседкі як Польшча і Расея, – распавяла адна з арганізатараў сустрэчы, старшыня арганізацыі ’’Клуб дзелавых жанчын’’ Ларыса Істомава:

– Для нашых грамадзянаў вельмі важна выехаць на працу за мяжу бяспечна, легальна, а яшчэ важна атрымаць даходы і застацца ў прававым полі. Калі чалавек легальна выязджае за мяжу і там не выплочвае падаткі, то тады ён абавязаны гэтыя падаткі сплаціць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

– З іншага боку здараюцца сітуацыі, калі ў беларускую падаткавую інспекцыю трэба прадастаўляць пацвярджэнне выплаты падаткаў у іншай краіне, пра што некаторыя грамадзяне не маюць інфармацыі, – дадала Ларыса Істомава. Усю неабходную інфармацыю аб бяспечным выяздзе на працу за мяжу і таксама аб прававым боку выплаты падаткаў можна атрымаць на гарачай лініі арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя