Як працуюць гарадзенскія кавярні?



У сувязі з тым, што ў Гародні, як і ва ўсёй Беларусі, каранцін не аб’яўлены, кавярні гораду выбіраюць для сябе новыя ўмовы працу. Напрыклад, гарадзеская «Карыца» ўжо два тыдні як сышла ў самакаранцін, бо ўладальнік вырашыў, што зараз, падчас каронавірусу, малая колькасць наведнікаў і яны могуць быць пераносчыкамі Covid19.

Бадай самая вядомая кафейня ў цэнтры гораду «Наша Кава» працягвае сваю працу і пералічвае 20% з прададзеннай кавы ў дапамогу гарадзенскім медыкам.

Месца, дзе збіралася нефармальная моладзь Гародні – бар «Несцерка» абвесціў збор грошаў на пляцоўцы МолаМола, бо па словах уладальнікаў, пляцоўка з-за каронавірусу працуе на 15-20%. Хлопцы і дзяўчаты збіраюць грошы на пакрыццё арэнды, бо за апошнія 4 гады яны ўклалі шмат часу і сваіх намаганняў для стварэння ў горадзе “сэрца веганан-дэграўнду”.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня