Як Расея кампенсуе страты за “брудную” нафту?



Эканаміст Леў Марголін выказвае меркаванне, якім чынам расейскі бок расплаціцца з Беларуссю за “брудную” нафту.

Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне красавіка ў Беларусі заявілі пра забруджаную расейскую нафту, якая паступала па трубаправодзе “Дружба”. Нафта не ішла з-за гэтага некалькі тыдняў.

У маі беларускі кіраўнік заявіў, што наша краіна згубіла на гэтым сотні мільёнаў даляраў, аднак афіцыйна кампенсацыю за брудную нафту Беларусь ад Расеі яшчэ не запатрабавала.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што Расея абяцае дадаткова паставіць каля 100 тысяч тон нафты на беларускі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

Леў Марголін: Мяркую, акрамя нафты беларускія ўлады больш нічога не атрымаюць. І гэта цалкам лагічна. Калі забруджванне нафтаправода адбылося па віне расейскага боку, то Беларусі вернуць недаданую колькасць сыравіны.

РР: Але ж, напэўна, былі і прамыя страты беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў?

Леў Марголін: Беларускі бок ужо заявіў пра недаатрыманы прыбытак, але, мяркую, што гэта пустыя клопаты, нічога асабліва ад Расеі выбіць не ўдасца. Мяркую, каменсацыя будзе толькі нафтай.

РР: У гэтым годзе Расея яшчэ не аказвала Беларусі фінансавую падтрымку…

Леў Марголін: А чаму Расея павінны яе аказваць? Хаця і насамрэч адсутнасць расейскіх датацый многія ўжо ўспрымаюць, як нешта дзіўнае. Беларуская ўлада павінны разумець, што выхадаў зараз у яе не так і шмат. Альбо перабудоўваць сваю эканоміку, якая ўжо прызвычаілася жыць не рэформамі, а на расейскіх крэдытах, альбо пагаджацца на “паглыбленую інтэграцыю”, якую Крэмль і прапануе ўзамен на новыя крэдыты.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота SPUTNIK Беларусь