Як шукаюць працу для беспрацоўных у Пінску



У Берасцейскім абласным выканаўчым камітэце адзначаюць, што досвед Пінска па стварэнню часовых працоўных месцаў за кошт аплочваемых грамадскіх прац годны пераймання для іншых рэгіёнаў.

Паводле афіцыйных звестак, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, летась у Пінску працу атрымала 2 700 беспрацоўных. На аплочваемыя грамадскія працы больш за ўсё ўладкаваліся да камунальнікаў. Пра заробкі і працу пінчане распавялі нашаму радыё:

– У каго ёсць праца, тыя, канешне, радуюцца таму, што маюць. А ўвогуле з працай цяжка. Моладзь у асноўным едзе кудысьці на Захад на заробкі, або ў Расею. У каго ёсць якая магчымасць – туды і едуць.

– Па ўсё краіне аднолькавыя праблемы – цэны і беспрацоўе.

– Вось такое жыццё: работы няма, грошай няма.

Берасцейскі абвыканкам паведамляе, што летась ва ўсёй вобласці працу знайшлі 23 тысячы грамадзян і звыш 1 тысячы накіраваны на перавучванне.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя