Як у Беларусі хочуць абмежаваць продаж алкаголю?
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прапаноўвае абмежаваць рознічны гандаль алкаголем. Новаўвядзенні могуць кардынальна змяніць звыклае ўяўленне пра куплю спіртнога ў краіне.
Так, у МУС зараз працуюць над праектам указа прэзідэнта „Аб пытаннях рознічнага гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам». У ведамстве прапануюць не прадаваць алкаголь з 23.00 да 9.00 раніцы, а ў крамах з плошчай гандлёвай залы 1000 кв. м і больш абсталяваць для алкаголю асобную залу. Акрамя таго, сярод прапаноў – павялічыць узрост, калі можна купіць алкаголь: з 18 гадоў да 21 года.
Нагадаем, што ў мінулым годзе ў праекце антыалкагольнага ўказа ўжо была прапісана забарона на продаж спіртнога з 22.00 да 9.00. Акрамя таго, у крамах плошчай больш за 400 кв. м алкаголь прапаноўвалася купляць толькі ў спецыяльных аддзелах. Аднак указ пакуль не прыняты.
Паводле tut.by