Як захоўваюць свае зберажэнні беларусы ў глыбінцы



На валютным рынку Беларусі адбыўся рэзкі рост даляра і еўра. Для банкаў гэта шокам не стала. Сітуацыя цалкам прагназаваная, – як выказаўся адзін з галоўных спецыялістаў дзяржаўнага банка. Людзі таксама вядуць сябе спакойна. Рэзкага адтоку рублёвых укладаў не назіраецца. Магчыма, людзі яшчэ не адыйшлі ад святаў, не звяртаюць ўвагі на гэта. Магчыма, думаюць, што гэта часовая з’ява і ўсё ўладкуецца само сабою, кажа банкір:

– Цяпер курс вызначаецца ў залежнасці ад попыту і прапановы. Прапанова на біржы катастрафічна мінімальная. Зараз на біржы робяцца толькі здзелкі, якія звязаныя з абавязковым продажам валюты ад выручкі, якую атрымалі экспарцёры. Экспартаваць няма чаго, бо прадваць няма чаго.

Пры апытанні на вуліцах мы не знайшлі кліентаў банкаў з рублёвымі ўкладамі, каб даведацца, што людзі прадпрымаюць для зберажэння такіх укладаў:

– У нас няма ніякіх зберажэнняў. Зарплата малая – не атрымліваецца адкладаць.

– Я стараюся купляць адразу нейкія рэчы, або валюту.

– Я ў далярах трымаю зберажэнні, што зробіш, таму што падае рубель.

– Ні ў чым не трымаю, бо я жыву адна, заплата ў мяне невялікая.

– У нас няма чаго ашчаджаць – гол як сакол.

– Якія могуць быць уклады, галеча поўная.

На сённяшні дзень за даляр трэба заплаціць 19 тысяч 900 рублёў, за еўра 21 тысячу 500 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя