Як змяняюцца цэны ў беларускіх аптэках?



Цэны ў аптэках. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі паведамляюць, што ўзмоцнены маніторынг цэнаў неўзабаве закране і аптэчныя сеткі.

Апошні месяц кантралюючы органы бясконца правяраюць гандлёвыя аб’екты, вядзецца так званая барацьба з неабгрунтаванымі павышэннямі. Але па назіраннях звычайных грамадзян, цэны ў аптэках падскочылі да розных праверак:

– Цэны павялічыліся. Пакупаю сардэчныя і ад ціску.

– Цэны выраслі працэнтаў на 15.

Я асабліва не гляджу на цэны, бо калі трэба бяру. Агулам падаражэла.

– Так, павялічыліся. Незразумела чаму. Прычым на самыя неабходныя.

У кастрычніку кіраўніцтва краіны звярнула ўвагу на неверагодны рост цэн на розныя тавары і паслугі ды спрабуе стрымаць падвышэнні праз забароны.

Беларускае Радыё Рацыя