Які новы мінімальны спажывецкі бюджэт?
Тры мільёны дзвесце тысяч рублёў – такі мінімальны спажывецкі бюджэт пачынае дзейнічаць з 1 лістапада. Менавіта ў такую суму павінен увайсці набор прадуктаў харчавання і рэчаў, якіх хопіць для задавальнення базавых патрэбаў. Адпаведнае рашэнне прапісана ў пастанове Міністэрства працы і сацыльнай абароны. „Мінімальны заробак у Беларусі павінен быць не менш за 9 мільёнаў беларускіх рублёў,” – адзначае страршыня Берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Валянцін Лазарэнкаў:
– Гэта бомба, якую дзяржава сама пад сябе закладвае. Але афіцыйныя прафсаюзы не реагуюць на гэтую інфармацыю. Чаму бомба? Бо ва ўсім свеце ёсць нейкая мерка, якая тычыцца пытанняў, звязаных з аплатай за працу. Яна тычыцца якраз 1 стаўкі разраднага характару, калі гэта бюджэт, або прыватнага прадпрыемства – яна аднолькавая для ўсіх. А павіннна быць 3 мінімальныя спажывецкія бюджэты.
Сярэдні мінімальны спажывецкі бюджэт на душу насельніцтва ў сям’і з чатырох чалавек з 1-га лістапада складзе 2 мільёны 500 тысяч беларускіх рублёў. Мінімальныя расходы сярэдне-статыстычнага студэнта складуць у месяц амаль 2 мільёны 400 тысяч рублёў, а пенсіянера – 2 мільёны 500 тысяч рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце