Якім будзе Кастрычніцкі эканамічны форум-2017?
Як паведаміў Радыё Рацыя дырэктар даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджмента Аляксандр Чубрык, пра неабходнасць структурных рэформаў досыць гаварылася на папярэдніх форумах. Эканамісты і бізнес-супольнасць сваё бачанне праблем давялі да грамадства і ўлады, у каторы раз паўтарацца – няма сэнсу. Таму вырашана на KEF-2017 сканцэнтравацца на іншай тэматыцы.
– Мы палічылі патрэбным гаварыць пра іншыя рэчы, якія вельмі звязаныя з канкурэнтаздольнасцю эканомікі, з перспектывамі будучага развіцця Беларусі. Канференцыя называецца “Асновы будучыні”. Мы робім таксама панель, якая будзе прысвечаная абмеркаванню ўвогуле парадку дня такіх краін як Беларусь у сучасным свеце. Назіраем змены каштоўнасцяў – і ў рэгіёне, і ў свеце. Змены ў тэхналогіях. Змены ўвогуле ў стаўленні да рэформаў, які яшчэ нядаўна здаваліся абвязковымі.
Паводле Аляксандра Чубрыка, асаблівая ўвага надаецца праву і адукацыі.
– Мы бачым, што краіны канкуруюць цалкам на іншых прынцыпах. Вельмі вялікімі складнікамі таго, на падставе чаго грунтуецца нацыянальная канкурэнтаздольнасць на нашую думку з’яўляюцца – прававыя сістэмы краінаў і сістэмы адукацыі краінаў. Тамы мы гэтыя аспекты вырашылі вынесці, як такія істотныя тэмы кастрычніцкага форуму 20017 года.
KEF-2017 пройдзе ў Менску 2-3 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота http://vicebskreg.by