Якімі будуць заробак і пенсіі ў новым годзе – прагноз улады



Сярэдні заробак у лістападзе 2018 года склаў 994 рублі, у 2019 годзе, па разліках ураду, ён нарэшце дасягне 1.000 рублёў.

Пра чаканні і планы на прэс-канферэнцыі ў Менску распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

– Ацэнка 2018 года: рэальны тэмп роста заработнай платы ацэньваем 110%, у бюджэтнай сферы – 113%. Выхад на 2019 год, прагназуем рэальны тэмп роста ў бюджэтнай сферы 104%, у рэальным сектары – 103,8%. Сярэдняя пенсія па ўзросту ў снежні – 394 рублі, сярэдняя – 352. І прагназуем, што сярэдняя пенсія ў 2019 годзе ў нас складзе 411 рублёў па году.

На канец 2018 года колькасць пенсіянераў у Беларусі перавысіла два з паловай мільёны, больш за 25% насельніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя