Якія беларускія тавары набываюць гарадзенцы?



Жыхары Гародні набываюць большасць тавараў альбо на распродажах у польскім Беластоку, альбо апранаюцца ў сэканд хэндах, якія таксама вельмі папулярныя ў абласным цэнтры. Баларускія тавары амаль не карыстаюцца попытам у жыхароў гораду над Нёманам.

Якія беларускія тавары набываюць і чаму жыхары гораду распавялі пад час вулічнага апытання:

– Сельскія яйкі з вёсак.

– Апошнім часам акрамя прадуктаў харчавання больш нічога не купляю.

– Якія беларускія тавары? Думаю, будаўнічыя матэрыялы. Яны добрай якасці і нядорага каштуюць.  Таксама варта купляць беларускую мэблю. Зручная, добрая.

– Адзенне купляю з сэканд хэнду. Зрэдку калі беларускае, калі адзенне, то бяру ільняное. Яно па якасці добрае, трапляюцца нават цікавыя рэчы.

– Адзенне – “Світанак”. Абутак – лідскі. Танны і натуральныя матэрыялы.

Першы аутлет беларускіх тавараў, дзе можна будзе набыць адзенне беларускіх вытворцаў, з’явіцца напрыканцы лета  каля Менску. Аднак пакуль прыходзіцца абіраць вялікія гандлёвыя цэнтры Польшы і Літвы, дзе щжо зараз прапануюць зніжкі да 70% на адзенне вядомых замежных фірмаў.

Беларускае Радыё Рацыя