Якія бонусы дасць беларусам атамная электрастанцыя?



Эканаміст Барыс Жаліба мяркую, што вялікіх выгод для простых беларусаў з запускам Беларускай ЭАС не будзе.

Міністэрства энергетыкі паведаміла, што 7 жніўня пачнецца загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока Беларускай АЭС. Раней ТАСС паведамляў, што 7 жніўня адбудзецца фізічны пуск АЭС.

Барыс Жаліба: Калі мы штогод купляем у Расеі газа ў аб’ёме прыкладна 20 млрд. кубаметраў, то з запускам атамнай электрастанцыі будзем купляць недзе на 6 мільярдаў менш.

Але тут трэба разумець, што газавая залежнасць ад Расеі зараз змяняецца на іншую, бо менавіта Расея будзе пастаўляць ядзернай паліва на Беларускую АЭС. І крэдыт Расеі давядзецца аддаваць, але, мабыць, ужо іншым пакаленням беларусаў.

РР: А што са збытам электраэнергіі з гэтай станцыі?

Барыс Жаліба: Урад разлічваў на экспарт лішкаў электраэнергіі, але, як бачым, не асабліва атрымліваецца. Адмовілася Літва, Польшча, а ў Расеі альбо Украіне і сваёй электраэнергіі дастаткова.

РР: Можа быць, для беларусаў электраэнергія стане больш таннай?

Барыс Жаліба: Не думаю, бо кошты ў Беларусі практыча ніколі не зніжаюцца. Вось падняць цану – гэта могуць.

Іншая справа, што ўрад распрацаваў шэраг мераў па развіцці электратранспарта, які будуць збіраць на прадпрыемстве “Джылі”, электрафікацыі чыгункі. Наколькі вядома, ва ўсіх кватэрах на 100 адсоткаў хочуць таксама паставіць электрычныя пліты, якія заменяць газавыя.

Але ўсё гэта пакуль толькі на паперы, бо нават папярэднія разлікі паказваюць, што на рэалізацыю гэтых мераў патрэбен не адзін мільярд даляраў.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя