Якія камунальныя паслугі «дармаеды» будуць аплачваць у поўным аб’ёме?
Урад вызначыў, якія паслугі незанятыя ў эканоміцы беларусы будуць аплачваць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Гэта прапісана ў пастанове Саўміна №314 ад 24 красавіка.
Прадугледжваецца, што незанятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне будуць аплачваць па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг, наступныя камунальныя паслугі:
— гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года);
— газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў;
— цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019 года).
Фота tut.by