Якія новаўвядзенні чакаюць уладальнікаў аграсядзібаў?



Рыхтуюцца змены ва Указ “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”. У прыватнасці, аграэкасядзібам збіраюцца забараніць праводзіць вяселлі і карпаратыўныя вечарыны.

6527151406ee4d0510c28d06249e2222

Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч нагадвае, што асноўны артыкул прыбыткаў аграэкасядзібаў – правядзенне разнастайных урачыстасцяў.

– Сэнс „агра” адыходзіць на другі план. Па вялікаму рахунку – гэта штосьці кшталту выязнога адпачынку за межамі горада, якісьці юбілей адзначыць ці вечарыну. Першапачаткова ідэя была, каб гарадскіх жыхароў акунуць у вясковае жыццё. У нас многія паходзяць з вёскі. Сегмент людзей, якіх цікавіць такі спосаб баўлення часу, вельмі нізкі.

Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной лічыць, што новаўвядзенні дапамогуць змагацца з несумленнымі прадпрымальнікамі ў сферы аграэкатурызму.

Новая версія Указа “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь” вылікае павелічэнне цэнаў на паслугі. Так лічыць эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч. Паводле аналітыка, найбольш ад новаўвядзенняў пацерпяць буйныя аграэкасядзібы.

– Большасць прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аграэкатурызме, дробныя. Многія аказваюць паслугі ад выпадку да выпадку. І толькі невялікі адсотак арганізацый сапраўды паставілі гэта на паток. Менавіта для вялікіх аграсядзіб гэта будуць дастаткова сур’ёзныя новаўвядзенні. Яны вымушаныя будуць фактычна перарэгістравацца альбо перафарматаваць сваю дзейнасць пад Дом адпачынку. Гэта зусім іншыя падаткі і, зразумела, гэта будзе адлюстроўвацца на коштах паслуг.

Сярод змяненняў, якія збіраюцца ўвесці ў сферу аграэкатурызму, – гэта выключэнне са спісу паслугаў аграэкасядзібаў правядзення вяселляў, карпаратываў і ўрачыстасцяў. А таксама абмежаванне на колькасць пакояў і аграэкатурыстаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота realt.onliner.by