Якія спецыялісты былі самымі запатрабаванымі ў ліпені ў Менску?
Самымі запатрабаванымі на рынку працы ў Менску ў ліпені былі медсёстры, лекары і інжынеры. Пра гэта сведчыць апублікаваны ўпраўленнем занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама абноўлены спіс найбольш запатрабаваных спецыялістаў.
Так, на 1 жніўня 2017 года працадаўцы заявілі 826 вакансій медсясцёр, 539 — інжынераў рознай кваліфікацыі, 463 — лекараў-спецыялістаў, 440 — спецыялістаў рознай кваліфікацыі, 345 — прадаўцоў.
У спісе таксама муляры (313), маляры (299), кухары (284), цесляры-бетоншчыкі (270), мантажнікі будаўнічых канструкцый (255), тынкоўшчыкі (244), прыбіральшчыкі памяшканняў (237), кіроўцы аўтамабіля (205), выхавальнікі (210), арматуршчыкі (176), бетоншчыкі (146), фельчары (136), кантралёры-касіры (139), санітаркі і праграмісты (па 135), швачкі (134), дырэктары (132), настаўнікі (114), дацэнты і сталяры (па 107), кур’еры (101).
Паводле БелаПАН