Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі



Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. У „чорны спіс” трапілі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, КДБ, унутраныя войскі МУС, Авіякампанія Трансавіяэкспарт, „АГАТ — сістэмы кіравання”, „Агат — электрамеханічны завод”, „КБ Радар”, „Пеленг” і іншыя.

Санкцыі прадугледжваюць замарозку іх актываў і забарону на правядзенне фінансавых аперацый. Санкцыі ўведзены і супраць Расіі. Агулам у санкцыйным спісе Японіі 90 арганізацый з РБ і РФ, а таксама 57 фізічных асоб. Арганізацыям з „чорнага спісу” забараняецца экспарт з Японіі. Японскі ўрад зацвердзіў забарону на імпарт расейскага золата.

У сакавіку 2022-га Японія пашырыла санкцыі супраць уладаў Беларусі. У траўні Японія і ЕЗ сумесна асудзілі рэжым Аляксандра Лукашэнкі за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны.