«Yara» накіруе на «Беларуськалій» свайго назіральніка
Галоўны міжнародны партнёр «Беларуськалію» – нарвежская кампанія «Yara» – накіруе на салігорскае прадпрыемства свайго назіральніка, паведамляе belsat.eu.
Пра гэта лідару страйкаму «Беларуськалію» Анатолю Бокуну распавёў праз відэасувязь гендырэктар «Yara» Свайн Турэ Гулсэтэр.
Прадстаўнік нарвежскай кампаніі будзе маніторыць сітуацыю прыкладна паўгода.
Фота: Yara International / fertilizerdaily.ru