Яраслаў Раманчук: Беларускія тавары неканкурэнтаздольныя
На Гарадзеншчыне склалася адмоўнае гандлёвае сальда з краінамі Еўразвязу. За сем месяцаў бягучага году грашовы абарот у даляравым эквіваленце перавысіў 492 мільёны. З Еўразвязу Прынёманскі рэгіён імпартаваў тавараў на 267 мільёнаў даляраў, у той час як экспарт на захад склаў на 43 мільёны меньш. Асноўная прычынай адмоўнага сальда на думку эканаміста Яраслава Раманчука, з’яўляецца неканкурэнтаздольнасць вялікай колькасці тавараў айчыннай вытворчасці:
– Нельга ісці ў ХХІ век з тэхналогіямі, якія маюць па 30-40 гадоў. Гэта ўжо пазаўчарашні дзень. І не таму, што людзі кепска працуюць ці ў нас дрэнныя спецыялісты, а таму, што ніхто больш не хоча купляць беларускае.
У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым істотна зменшыўся і гандлёвы абарот паміж Гарадзеншынай і краінамі Заходняй Еўропы: калі ў 2014 годзе сума перавышала 687 мільёнаў даляраў, то сёлета – 492 мільёны 200 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Радыё Свабода
