Яраслаў Раманчук: Канкурэнцыя ў бізнесе розных краін была і будзе заўсёды
Канфлікт паміж Польшчай і Украінай з-за збожжа хутчэй за ўсё не вырашыцца да правядзення выбараў у Польшчы. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскага бізнесу ў Польшчы Яраслаў Раманчук.

Ён дадаў: „Канкурэнцыя ў бізнесе розных краін была і будзе заўсёды”:
– Сітуацыя, якая зараз складаецца паміж Польшчай і Украінай у межах экспарту збожжа, яна з аднаго боку справакавана агрэсіяй Расеі і немажлівасцю Украіны экспартаваць сваю прадукцыю марскім каналам праз Чорнае мора. З іншага боку выбары, якія 15 кастрычніка будуць у Польшчы. Гэта накладаецца на такія няпростыя зараз адносіны. Да выбараў, я думаю, што ніякіх зменаў не адбудзецца.
„Выйсце адно – садзіцца за стол перагавораў і шукаць кампрамісы”, – перакананы Яраслаў Раманчук.
Беларускае Радыё Рацыя
