Ярмошына расказала, колькі будзе каштаваць рэферэндум
З бюджэту Беларусі на канстытуцыйны рэферэндум хочуць выдаткаваць 20 мільёнаў 330 тысяч рублёў (прыкладна 8 мільёнаў даляраў у эквіваленце). Пра гэта паведаміў Sputnik са спасылкай на старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну.
Паводле яе, гэта менш за тое, што выдзяляюцца на прэзідэнцкія або парламенцкія выбары — там сумы перавышаюць 10 мільёнаў даляраў.
Улады плануюць правесці рэферэндум па зменах у Канстытуцыю ў лютым 2022 года, канкрэтная дата пакуль не названая. Пры гэтым Лідзія Ярмошына ўхілілася ад адказу на пытанне, ці застанецца яна на чале ЦВК на час рэферэндуму.
Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу ЦВК заканчваецца сёлета 22 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя